Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

манак пачалі шушукацца, а мая краля так моцна ўшчыпнула мяне за руку, ажно іскры з вачэй пасыпаліся.

— Што-ж ты, дурань, хочаш, каб пост наскочыў на нас? — зашыпела, як зьмяя, мая краля — ня йначай ты звар‘яцеў, Сымон…

І як-бы ў адказ на гэта, пачулася здалёку громкае чырвонаармейскае „стой“!

Тут нашая хэўра ўдарыла па конях, і мы, як віхор, панясьліся. Ззаду чырвонаармейцы стралялі, але мы паехалі яшчэ быстрэй, ажно ў вушох гудзела.

Страляюць — хай страляюць. На тое зайцы, каб і паляўнічыя былі!

14. У панстве хабароў і лікёраў

Меў я нагароду ад сваіх сяброў за сьвіст у лесе ўжо тады, калі прыехалі пад граніцу ў сваю вёску: так шчодра надзялілі тумакамі, ажно кожная костачка ў маім целе пасвойму рыпела. А раней я ня ведаў, што ў мяне столькі касьцей ёсьць, пакуль мае новыя сябры іх не пералічылі. Добрыя, аднак, матэматыкі мае сябры!

Я на іх мала крыўдзіўся, шчыра зарабіў за свой фокус у лесе — гэта раз. А другое — няхай закаліцца, загартуецца маё цела: контрабандысты не павінен баяцца пабоек. На тое ён і контрабандысты.

Граніца. Кожны пень, кожны кусток, кожная купінка на лузе, кожная рудаўка, кожны паварот рэчкі глядзяць на мяне, як на старога свайго знаёмага, як на брата. Цяпер гэты мілы мой куток Беларусі