Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

паганіцца польскай лаянкай „псякрэв“ і сьвістам іхняга „бата“ і шомпала па сялянскіх сьпінах. Цяпер тут панства хабару і пазнанскай гарэлкі.

Польскія жаўнеры прывозяць сюды цэлымі транспортамі сьпірытусу, лікёраў, а бяруць ад нас, контрабандыстых, вялікія хабары. Каля граніцы народ зрабіўся далікатным — самагонкі ня п‘е, бо ёсьць смачнейшая гарэлка.

А контрабандыстыя — народ разумны — ведаюць усе слабыя стрункі чалавечай душы. „Як ударыць па іх, дык, як звон зьвіняць; брызнуць іскры з халодных каменьняў“…

15. Па здабычу

Прыехалі да нас „шмухляжы“ з „тамтэй строны“ і забралі наш тавар — золата і „караты“. Гэтыя ўсе былі нашыя пастаянныя „спульнікі“, якія нам дастаўляюць тавар за тавар. Банкетавалі мы з імі некалькі дзён, пілі неразьведзены сьпірытус удзень, а па начох хадзілі па здабычу заграніцу, скуль па некалькі вёрстаў па балоце цягалі на плячох лубянкі з таварамі.

Надта цікава было-б апісаць поэзію такой ночы ў нашым беларускім бары, дзе сосны-красуні натуральнымі прысадамі цягнуцца па некалькі вёрстаў удоўж і ўпоперак, дзе за борам ідзе балотны хмызьняк з дурманячым багуном, з грыбамі, дзе за хмызьняком цягнецца да самай рэчкі абшырнае балота з рудаўкамі і купінамі… Колькі пекных вершаў хаваюць у сабе гэтыя глухія куткі!.. З кожнага куста,