Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

з кожнай бярозкі ці карча, нібы птушка-каня „піць“, просіць літасьці беларуская старадаўная казка:

— Вазьмі мяне… Я — твая, я — дух тваіх дзядоў, прашчураў… Нясі мяне ў шырокі сьвет.

Але мы, контрабандыстыя, топчам усё гэта пад ногі, — для нас ёсьць адна пекната, адзін скарб-золата і быдлячая сытасьць. Ды мы іншага нічога не прыкмячаем, бо мы ў пастаянным страху перад чырвонымі, а багацьце вабіць нас наперад, нібы балотны аганёк, нібы водная русалка. Нас, контрабандыстых, вабяць залатыя гусьлі не сваімі песьнямі, а мэталем.

Гэткія думкі сыпаліся, як іскры, з маіх мазгоў якраз тады, калі я нёс па балоце на плячох паўтарапудовую лубянку з галянтарэяй, скачучы з ёй з купіны на купіну. Гэтыя думкі былі вінаваты ў тым, што я ўскочыў у рудаўку па пояс. Хацеў я скінуць лубянку з плеч, але мой сябра, які ішоў ззаду, шапярнуў: „трымай, а то папсуеш тавар!“ І я трымаў, пакуль балота мяне не пацягнула яшчэ ніжэй.

Сябра паставіў асьцярожна сваю лубянку на купіну і падскочыў да мяне на паратунак. Зьняў з маіх плеч лубянку, паставіў на купіну і тады толькі памог мне самому выкарабкацца наверх, лаючы мяне пры гэтым самымі брыдкімі словамі.

16. У зачарованым краі

— На гэты раз сышло добра! — сказала мая краля, — цяпер можам частку тавару адправіць на Менск, а частку праз Барысаў у Маскву багажом. А ты,