Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

емадапамога, трохполка, комсамол, хаты-чытальні, ліквідацыя няпісьменнасьці і г. д., і г. д.

Аўгіня чула гэтыя словы не на сходзе, дзе іх ясна тлумачылі, а з трэціх або чацьвертых вуснаў, дзе кожны пасвойму перарабляў гэтыя словы, калечыў іх, перакручваў, — і словы ў вушох Аўгіні аддаваліся дзівоснымі незразумелымі водгаласкамі. Яны зьвінелі, як нявідочны, але буйны град. Яны, словы гэтыя, блыталіся, як маток нітак. Кожнае з гэтых слоў Аўгіня прадстаўляла нейкай жывой істотай, надзвычайнай, нявідочнай да гэтага часу. Аўгіня адчувала нават як-бы асаблівы пах гэтых слоў: пах кажуха з махоркай, зьмешанае з потам. Гэтыя словы складваліся часам і ў рыфму, як „гарнізацыя“ (організацыя), „капірацыя“; „лікадацыя“ (ліквідацыя) і г. д. Гэтым яны яшчэ больш цікавы былі, набывалі таемную сілу, вабілі да сябе, як каляровыя пацеркі.

Вось як прабівалася рэволюцыя ў сэрца Аўгіні праз той нявідочны паркан, якім яна агарадзілася ад новага жыцьця.

Але аднаго разу здарылася нешта такое, што ўзварухнула роўнавагу жыцьця Аўгіні. Гэта было ў нядзелю, у дзень аўгініных бліноў.

Яўхім быў учора на сялянскім сходзе мо‘ ў першы раз за ўсе годы. Надзвычайны быў гэты сход: сяляне пастанавілі выдаць савецкай уладзе ўсіх самагоншчыкаў свайго сельсавету. Яўхіма гэта, што называецца, за жывое калупнула. Сягоньня раніцай