Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Пачаў яе біць…

Біў яе, як ніколі да гэтага часу. Валачыў па падлозе, ірваў за валасы, комкаў яе цела кулакамі з нейкім надзвычайным смакам, ажно пена выступіла на яго губах. Гэты смак чуўся ў яго „г-г-ээ!!!“, якое вырывалася хрыпла з яго грудзей пры кожным удары, нібы ў дравасека, які рупна сякерай працуе.

Першы мо‘ раз у сваім жыцьці Аўгіня ня вытрымала — падняла громкае галошаньне-выцьцё.

Яўхім зьдзівіўся — ён ня прывык да такога адказу на свае пастаянныя бойкі, і спыніўся раптам. Разьмяк і асеў.

У страшным выглядзе жонка вырвалася, выскачыла з хаты.

За ёю, як звыкла, пабеглі кот і певень, якія ніколі не разлучаліся з ёю.

З прычытаньнямі і плачам ішла яна па вуліцы, ішла, перавальваючыся з нагі на нагу, пакалечаная, вымазаная, у брудзе, у парваных вопратках.

Не заўважала, як на яе суседзі зьдзіўлена паглядалі, ківалі галовамі; ня чула людзкіх запытаньняў: што? як? куды?

Сэрца Аўгіні кіпела, нібы вар у гаршчку. Думкі разгортваліся, мо‘ першы раз у жыцьці, так моцна, так шырака, нібы тоўстая трубка кужалю, якая доўгімі гадамі ляжала на самым дне кубла, ляжала нявыбеленая, вось толькі цяпер яе раскручваюць-раскладваюць на гумне пад сонцам.

Так Аўгіня ў думках сваіх разгортвала цяпер усё сваё жыцьцё. І першы раз ёй так крыўдна зра-