Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Аўгіня пры гэтым першы раз у жыцьці сьцісквае рукі ў кулакі і з пагрозай махае імі перад сабою.

— А цяпер чуеш мяне?

— Чую, чую ў болі сваім, — адказвае Аўгіня зноў на свае думкі. — Чую, што тут (яна ўжо падышла да хаты-чытальні) зьнімуць луску цемнаты з маіх вачэй.

Аўгіня адчыніла дзьверы і бокам усунулася ў хату-чытальню.

— Людцы добрыя, ратуйце! — крыкнула Аўгіня.

Шмат моладзі было ў пакоі. Перад Аўгіняй замітусіліся маладыя твары, гарачыя вочы.

Усе з зьдзіўленьнем кінуліся да яе.

— Якое няшчасьце? Што здарылася?

Розныя думкі, якія нядаўна жывымі ластаўкамі кружыліся ў галаве няшчаснай кабеты, цяпер заблыталіся, і яна не магла зьвязна апавядаць пра сваё гора.

Але людзі добра зразумелі, уцямілі, у чым рэч.

Галоўным чынам супакоілі цётку Аўгіню комсамолкі. Так лагодна з ёй гаварылі, так шчыра-ласкава на яе глядзелі, пранікаліся яе горам, ажно яе абдало нейкім надзвычайна-прыемным цяплом, і ўвесь боль яе сьціх, прытаіўся…


∗     ∗

Нібы ў казцы цудоўнай, перад Аўгіняй разгарнулася новае, цікавае жыцьцё.

Папершае, яе муж Яўхім пачаў менш піць і зусім перастаў біць яе, узяўся за наладжаньне сваёй