Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

цаўніц. На зьездах яна вельмі трапна ўмела гаварыць аб гаротным жыцьці сялянак на вёсцы.

Соткі вясковых хустак мітусіліся перад яе вачыма, лавілі кожнае яе слова, і сэрцы ўсіх дэлегатак біліся ў тахт з яе сэрцам. Паводлуг яе прамоў, заўсёды вынасіліся практычныя рэзолюцыі аб організацыі і працы кабет на вёсцы.

Шмат такіх Аўгінь бывала на зьездах, і Аўгіня там бачыла сваю праўдзівую сям‘ю.

У ваколіцы ўсе звалі Аўгіню „дэлегаткай“ і шмат аб ёй гаварылі, калі ў часопісі пабачылі яе портрэт.

Яе новае жыцьцё, цікавая праца зьнялі з яе твару вечны выраз плачу: вочы былі спакойныя, задумлёныя і сьмелыя, зморшчыны згладзіліся. Відаць было, што Аўгіня добра разумее, што яна адна з тых тысяч і мільёнаў, якія будуюць новае сьветлае жыцьцё для ўсіх працоўных.