Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

што прыехаў у нейкае зачарованае месца сталетняга мінулага…

Вёска Сьвяты Камень сваімі разваленымі старымі хаткамі, абросшай мохам капліцай, старасьвецкай сялянскай вопраткай, старадаўняй заўныўнай песьняй малявала застыўшы кут крывічоў тых часоў, калі яшчэ маліліся пню, або каменю.


∗     ∗

Антон Ліпчонак вельмі абрадваўся прыезду таварыша з гораду. Ён з ім моцна сябраваўся ў Менску ў працягу трох год.

Успамінаюць разам Комсамольскую вуліцу, сходы, газэты, карнавалы, муштры і ўсё тое цікавае і вясёлае, што ўжо ўвашло ў бытавыя рысы комсамольца.

Усё іхняе ляпейшае тут, у глушы, здаецца ім, знаходзіцца недзе на Марсе, а не за якія семдзесят вёрст адгэтуль.

— Няма тут з кім працаваць, — скардзіцца Ліпчонак, — няма ніводнага граматнага чалавека. Вёска агорнута цьмою, і я за два тыдні нічога не пасьпеў зрабіць, апрача толькі таго, што мяне называюць „антыхрыстам“.

— Да селяніна трэба падступіцца з антырэлігійнай пропагандай вельмі асьцярожна і далікатна. Ты, Антось, сваёй гарачнасьцю тут, мабыць, шмат напсаваў, — прабіраў Грышка свайго сябра.

Увечары комсамольцы з цэлай грамадой вясковых выбіраюцца на начлег.