Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Селянін злосна бліснуў вачыма на Грышку. Вусы яго закраталіся.

Заўсёды перад кірмашом штогод у чэсьць маці Марыі бывае яшчэ адзін цуд: за год сьвятыя сьляды абрастаюць мохам. А ў ноч перад кірмашом зьяўляецца ў белых вопратках матка боска, стаіць з поўгадзіны на камені, і сьляды робяцца чысьцюсенькія, сьвятусенькія. Усе нашыя бачылі. Толькі баяцца нечага блізка падыходзіць. Каб я здох, калі гэта няпраўда!

Вогнішча пачало тлець. Ноч зрабілася вельмі сьветлай пасьля поўначы. Надзвычайнай пахучасьцю аддавала празрыстае паветра, затуленае месячнай павуцінай. Кружылася галава, як ад хмелю. Зрабілася надзвычайна ціха.

Грышка так-сяк сагрэўся пад сялянскім кажухом і пачаў драмаць.

Селянін змоўк. Перакідвае з рукі ў руку гарачую бульбу.

Раптам бульба выпадае з яго рук. Яны ў яго павісьлі, як чужыя, і ён пачыняе пільна ўглядацца ў бок каплічкі — у бок „сьвятога каменя“.

З боку цёмнай грамадзіны-капліцы падсоўваецца белая здань. Ціха йдзе гэта таемная фігура, як-бы плыве. Пры месцы, дзе знаходзіцца „сьвяты камень“, здань прыпынілася.

— О, маці божа!.. вось яна! — стогне селянін і кідаецца на калені.

Грышка ўскочыў на ногі й давай азірацца. Угледзеўшы белую здань, ён падбег да кладкі, ціха пра-