Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛІФЭ

Яны былі шырачэзныя, агромністыя. Яны расходзіліся з абедзьвюх ног направа і налева ў бязбрэжжа, у бяскрай, як два вялікія акіяны.

У такім галіфэ чалавек выглядаў ужо не чалавекам, а нейкім драбнюткім дадаткам да сваіх дзіўных ярка-сініх штаноў.

Галіфэ ён лічыў сваёй найвялікшай гордасьцю, сваёй перамогай на фронце новага быту.

Ён іх песьціў, няньчыў. Пылінкі на іх ня было, бо ён цёнгля іх чысьціў. Плюне на руку — і давай шараваць, гладзіць сваё галіфэ, каб гэтыя вялізныя торбы былі пульхлыя, бліскучыя, каб яны тапоршчыліся грозна ў бакі на страх ворагам.

Ён іх даглядаў, як добры машыністы глядзіць за сваёй машынай, як шчыры кіраўнік дзяржавай клапоціцца аб дабрабыце свайго краю.

Сам чалавек — нішто, ніякай значнасьці ня мае. Ён увесь у сваіх галіфэ. Усе заўважваюць не яго, а галіфэ.

Гэта яму вельмі падабаецца.

А калі людзі зварачваюць увагу на яго штаны, калі дзівуюцца, прыцягваюцца да іх, як да нейкага магніту, або адшарахваюцца, як ад страшных наса-