Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

не адступаючы. — Ты вось кожны раз прыходзіш ка мне, каб я табе чытаў розныя павесткі, розныя паведамленьні, газэту, законы аб зямлі і іншыя патрэбныя справы.

Настаўнік доўга гаварыў яму аб патрэбе ўмець пісаць і чытаць.

Янка Гарбач маўчаў.

Ён апусьціў голаў, апусьціў цяжка, нібы бязьмен, узьвешаны ўніз галоўкай. Кучма рыжаватых, паджарыстых валасоў, настаўленых супроць твару настаўніка, былі нямым адказам Янкі.

Здавалася, што ён хоча бадаць настаўніка ў грудзі сваёй успацеўшай лабацінай з нявідочнымі рагамі за такое прыставаньне.

Выразу твару Янкі ня відаць было, але па ўсім целе яго як-бы прабегла знутры думка, тарганула яго ўсяго, скалатнула, нібы вецер яблыню — і зноў захавалася глыбока ўнутры…

Шкада зрабілася Янку сваіх крыжыкаў… Ён так да іх прывык за ўсё жыцьцё…

Так прывыкае чалавек да сьцен турмы, у якой прыходзіцца яму сядзець часам доўгі час. Пры вызваленьні з няволі ён пачынае сумаваць па сваёй каморцы з жалезнымі кратамі.

Настаўнік назіраў за Янкам. Усім станам сваім ён быў напружаны і чакаў, што далей будзе.

Настаўнік быў адзет у вопратку „зашчытнага“ колеру ў вытрыманым стылі. Жаўтавата-брудны бацінкі-„амэрыканкі“ на нагах, скруткі да кален,