Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Чырвонаармеец пільна прыглядаецца — прыслухоўваецца да ўсяго, што робіцца вакол.

Заўсёды трохі перашкаджае яго назору кузьня якая зьвініць цэлымі днямі. Цёнгле тут круціцца народ. Гэта глушыць яго ўважлівасьць, перашкаджае. Шмат разоў начальства гаварыла, што трэба забраць адгэтуль кузьню, але чамусьці адкладваюць.

Сёньня каля кузьні ціха.

Чырвонаармеец дзівіцца.

Ня гучыць кавадла прывычным мерным жалезным голасам. Ня чуваць сьмеху людзей, хаця завіхаюцца вунь каля хаты людзкія постаці, моўчкі аглядаючыся ва ўсе бакі.

Чырвонаармеец прыслухоўваецца.

З працяглай задумёнай цішы як-бы пачалі раптам вырывацца заглушаныя войканьні. Ні то выцьцё зьвера ні то чалавека…

Як-бы нехта выціскае з хаты на чыстае поле балючыя стогны.

Нешта тарганула за сэрца чырвонаармейца, нешта знаёмае, роднае…

Ён успомніў, што так яго родная маці плакала тры гады таму назад, калі даведалася, што яе сын, яго родны старшы брат, загінаў на Украіне ў часы грамадзянскай вайны…

Ён выцягнуўся, настаражыўся.

Войканьне перайшло ў плач — у звычайны чалавечы плач — з галошаньнем, з прычытваньнем…

Чулася некалькі галасоў. Цэлы хор плачу.