З гэтага хору паасобку вырываецца яркі кабечы голас — цененькі, працяглы, пісклівы, жаласьлівы…
Пошчакам разьлягаецца плач ва ўсе бакі, адбіваецца аб цёмную сьцяну лесу, коціцца-паўзе ў далі лугоў і дробіцца-рассыпаецца на кавалачкі, атуляючы ўвесь абшар сваім нязвычным сумам-тугой, нібы звонкай павуцінай…
Чырвонаармеец паддаецца гэтаму настрою. Прыкрым яму здаецца і радасьць сонца ў такі час, і сьпевы жаўранкаў, і ўся зялёна-веснавая радасьць, якая хмеліць зямлю.
Атрутай льлецца поўнымі каўшамі журба людзкога галошаньня і клубіцца па абшары.
Да яго вушэй крадзецца галошаньне сьпеў кабеты:
А ты-ж, радзіцелька, |
Гэта каваліха пявучым голасам гаворыць, расплюшчвае кожнае слова і заходзіцца ў горкім плачы.
Далёка чуваць галошаньне кабеты. Кожнае слова, нібы жалезнае верацяно, лезе ў глыб сэрца, рыдлем у грудзёх варушыцца…
Надзвычайна блізкай робіцца яму маладая каваліха, у якой памёрла старая маці. Шкода прыгожай маладухі, якая вочкі псуе.
У гэты час мяняецца варта.