Тады яна „пракляла“ яго сваім загаворам:
Трасца табе ў бок! |
Так прамовіла яна тры разы хрыплым голасам з дзікім злосным захапленьнем.
Пасьля гэтага болей з ім не гаварыла.
„Памерла, значыць, раптоўна гэта ведзьма, — падумаў чырвонаармеец. — Чаго добрага, людзі ўб‘юць у яе магілу асінавы кол, бо будуць баяцца, каб пасьля сьмерці яна ім не паказвалася. Яны-ж вераць ў гэты забабон!“
Чырвонаармеец ціха засьмяяўся. Ён не агледзеўся, як апынуўся каля кузьні.
Куры капаліся ў пяску. Яны раптам пачалі крычаць ад перапалоху і адскочылі ўбок, бо навязаны конь кінуўся ў пясок і давай качацца.
Чырвонаармеец пачаў азірацца ва ўсе бакі. Глянуў здалёку на шыбы новай кавалёвай хаты.
Нешта ў вакне замітусілася. Ён пабляднеў. У сэрцы млосна стала.
Ці гэта сон? Ці ён звар‘яцеў? —
Старая бабуля глядзела на яго праз вакно…
— Ня можа быць…
Чырвонаармеец у вадну хвіліну пакрыўся халодным потам. Пасьля пачырванеў, зазлаваўся на самога сябе, хутка адвязаў каня, ускочыў на яго і пусьціўся даганяць фурманку з труною…
Ён ехаў нацянькі, дратаваў рунь, пакуль угледзеў здалёку жалобную процэсію. Выстраліў раз у па-