Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Нядоўга чакаючы, дзяк узяў качаргу, якая стаяла ля печы, узяў лямпу са стала і вышаў у сенцы. Праз колькі хвілін куры паднялі такое голаснае кудахтаньне, як-бы хто іх душыў. Доўга вазіўся ў сенцах з курамі дзяк. Нарэшце ён увашоў у хату, трымаючы ў руцэ некалькі пер‘яў.

Дзяк завастрыў сьцізорыкам пяро і сеў за стол.

Ядраныя друкаваныя літары на старонках эвангельля рухаліся, як жывыя істоты, міргалі яму, ажно ў вачох мітусілася.

— Пішы, пішы! — шапталі яму літары, — пастаў у суседзтве з намі на белых палёх усе грахі, усе дзеяньні, якія чыняцца вакол, на памяць будучым пакаленьням…

І дзяк пачаў вывадзіць курыным пяром на белых палёх эвангельля буйныя літары, накшталт друкаваных. Ён пісаў:

„У імя айца і сына і духа сьвятога. Пачынаю: Царства Антыхрыстава ўзбаламуціла ўвесь сьвет. Людзкія галовы закруціліся, як малатарні; топяцца ў блудзе, нібы сыр у сьмятане, і кажуць, што няма бога ні на небе, ні на зямлі“.

Пры слове „блудзе“ дзяк усьміхнуўся. Чырвонашчокая дачка старшыні, як жывая, туманіла яму вочы. Дзяку здавалася, што ў цёмным кутку хаты нехта хіхікнуў. „Гэта пэўна чорт“ — падумаў ён і тры разы перажагнаўся.

Дзяк перавярнуў лісток і давай маляваць чорта, з барадой, з рагамі і з хвастом. Чорт да сьмяхоты