Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

вы тады капашыліся ў кучы гарохвінаў і палахліва ўядаліся ў хварбаваныя бакавыя плянкі, уядаліся смагла даўгімі, жылістымі, тонкімі пальцамі-спрунжынамі.

— Што, бацюшка, трасе? — ляніва пытаўся фурман, — вядома, грэбля паганая, чартоўская дарога. Но-о-о! Ка-аб цябе!

Чорнае паліто нічога не адказала. Яно пільна і моўчкі пазірала на дугу.

Бацюшка выпадкова даведаўся, што ў яго пархавіяніна жонка памірае. Той ня кліча яго, духоўніка. Ня хоча паспавядаць жонку перад сьмерцю. Мабыць, пуд жыта шкадуе.

Бацюшка надумаўся і сам паехаў. Усё роўна жыта не падаруе…

Доўга ехалі яны.

Бацюшка напалавіну драмаў. Яму здавалася, што вечна будзе ён ехаць па гэтай старой грэблі і ніколі да вёскі не дабярэцца. Ад грэблі да вёскі Дубаўцоў было вёрст пяць.

Бацюшка спаў моцна, бо выбраліся на гладкую дарогу.

— Бацюшка, бацюшка! — будзіў яго фурман.

— А-а? — пачуўся з-пад капялюха тлусты і лянівы голас.

— Мы прыехалі.

Бацюшка пачаў азірацца па бакох.

Дзядзінец.

Па шырокім дзядзінцы ёрзалі падсьвінкі, ружовыя, з рэдкай шарсьцінкаю. Яны круцілі Шаблон:Перанок-пачатак