Шаблон:Перанок-канецхвасткамі, як жывымі зьмейкамі, і час-ад-часу няласкава пазіралі на каламажку.
Чорная сабачка піскліва гаўкала на калёсы, і, здавалася, каб ня пуга фурмана, яна іх зьела-б у адну хвіліну. На ганку стаяў стары селянін. Шырокая гасьцінная ўсьмешка плыла з яго зморшчанага няголенага твару ў бок каламажкі і ўдаралася аб валасы бацюшкі
Усе рухі старога селяніна дзіву даваліся на неспадзяваны прыезд такога гасьця. Дзівіліся рукі селяніна, дзівіліся плечы. Робленая радасьць тырчэла з яго вачэй, як шыла з мяшка.
Новыя лапці глуха затупалі, і гаспадар падскочыў да папоўскай каламажкі.
— Здрасьце, бацюшка, дзень добры! Вось ня думалі, не чакалі…
Ён памог бацюшку зьлезьці з каламажкі.
— Як ня думалі, не чакалі? — зьдзівіўся ў сваю чаргу поп: — твая жонка пры сьмерці, а ты па мяне нават не прысылаеш! Што ты, Марцін, пра бога забыў, ці што? Выпадкова даведаўся я, што жонка твая памірае, вось і прыехаў яе выспавядаць перад сьмерцю.
— Ды яна, бацюшка, выздаравела, — апраўдваўся селянін.
Ва ўсёй фігуры гаспадара відаць было, нібы яму брыдка, што жонка выздаравела.
— Гм-м-м… — загумкаў бацюшка, — а ня маніш? Ты, пэўна, яе ўжо і пахаваў без мяне…
— Далібог, выздаравела; хварэла, а вось узяла ды выздаравела.