Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

печы быў аддадзены патэльні, на якой пякліся пшанічныя бліны.

Старая варочала вілачнікам гаршчкі, здымала зьверху шумавіны, пробавала на смак страву, але галоўная ўвага яе была зьвернута на патэльню

З блінамі. Глядзела на іх, пільнавала, як пільнуюць заядлага злодзея.

Старая завіналася не на жарт. Рукамі лезла ў печ у самы агонь, падхваціць патэльню пальцамі, смаргане па гарачаму поду, пераверне блін і зноў падсуне патэльню к загнету.

Проціў печы на высокім тапчане, засланым бялюткім абрусом, ляжаў вялікі стос бліноў, адзін на адным, як сарваная капа круглых месячыкаў з неба або як куча грамафонных пласьцінак.

Гаспадарскі сын, белавусы, румяны селянін, поркаўся над старым хамутом, а яго жонка стаяла нагнуўшыся над калыскай і супакойвала плачучага дзіцянёнка.

Такі абразок сустрэў зьбянтэжанага папа ў сялянскай хаце.

Печ дыміла, і лёгкае воблачка дыму трохі зьмякчала рухлівыя абрысы хатніх, апранутых у шэрыя саматканкі.

Высокая чорная постаць папа выглядала, як здань, што во-во расплывецца і заценіць усю хату.

— Дык во, бацюшка, і гаспадыня мая! бліны пячэ і ня думае паміраць, кажа — часу няма.

— Што і да бацюшкі пагалоска пашла аб маёй сьмерці? — пачуўся злосьліва-кплівы голас з пры-