Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

стог бліноў стаяў пасярод стала, як асэсар, побач блішчэла ўсімі колерамі неба і зямлі яечня з салам і кілбасой. Яйкі на патэльні выглядалі, як вялікія залатыя чырвонцы, сала — як растопленае срэбра, а кілбаса — як парэзаная на кавалкі труба архангела Гаўрылы. Усё гэта сьпявала, скігатала на патэльні на розныя лады, нібы хор анёлаў у раі. Сыр быў парэзаны на вялікія чатырохкантовыя кавалкі, масла — цэлая міска, хлеба — вялікая булка.

„Благадаць божая“, думаў бацюшка, ня гледзячы на грахі, бог ня крыўдзіць рупных гаспадароў. Вялікая дабрата госпада… Вось да такога сытнага абеду ня шкодзіла-б і чарачка. Ці дагадаецца толькі мужык?“

Гаспадыні ўсё насілі і насілі на стал. Бадай чалавек дваццаць можна было-б накарміць гэтым абедам.

Бацюшка вукрадка ўглядаўся, ці не нясе хто пляшкі к сталу, але пляшкі ня відаць было… Гэта напусьціла на яго маленькую тугу і дадавала цягу да філёзофскіх разважаньняў:

„Вялікія таемнасьці твае, госпадзі! Ці-ж гарэлкі ня будзе? Мужык хіцёр: хоча перад духоўнікам пафарсіць сваёй цьвярозасьцю“.

Селі абедаць. Неспадзеўна апынулася на стале і пляшка гарэлкі.

Бацюшка пацеў і еў з вялікім апетытам. Новая драўляная лыжка глуха стукалася аб талеркі. Гаспадар падсоўваў яму найлепшыя кавалкі і частаваў бацюшку шчыра ад душы.