Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

— Сяргейка… сыночак… родненькі…

У Панасюка ледзь стрэльба ня выпал з аслабленых пальцаў.

Варкатлівы, пяшчотны, слабы, дрыжачы голас роднай маткі пранік у яго істоту, запоўніў яго вушы мэлёдыйным, ціхім звонам, ахмяліў яго кроў нейкай жаласьлівай радасьцю, аслабіў напорнасьць усяго цела.

— Матанька… матанька… — шапталі гарачыя вусны,

— Наперад… наперад…

Старая лавіла рукамі паветра, шукала апор. Вандзелак выпаў з яе рук.

— Пасьля, маці… Пасьля… Цяпер няма калі… — прагава ыў Панасюк чужым, далёкім голасам.

Зноў акрэп.

Яшчэ мацней, чымся раней, рукі сьціснулі стрэльбу.

З блізкай вёскі Гладышоў набліжаліся енкі дзікай роспачы…