Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

ЯК Я ЗРАБІЎСЯ КОНТРАБАНДЫСТЫМ

(Маленькі роман)

1. Па вытаптаных сьцежачках

Хадзіў-брыў я па сьцежачках, вытаптаных маімі цяжкімі ангельскімі бацінкамі па тротуарах нашай сталіцы. Каля багатых вітрын з золотам, срэбрам і дарагімі рэчамі, каля кавярні мае бацінкі з жалезнымі цьвякамі выбілі глыбокія яміны, якія у дажджлівыя дні напаўняліся бруднай жыжай. Я стаяў каля гэтых вабных вітрын цэлымі гадзінамі і казаў у сэрцы сваім:

— Годзе табе, Сымонка, займацца глупствам! Твае фэльетоны засталіся па-за межамі дабра і зла, гэта значыць — па-за межамі Нэпу. Праўда, нагавіцы сабе купіў новыя на Нізкім рынку, абедаеш штодня, але… шмат новых асалод жыцьця патрабуе тваё грэшнае цела і зьбянтэжаны дух.

І на тротуарах маёй душы зайздросныя думкі вытапталі брудныя яміны. Яміны гэтыя я адчуваў усёй маёй істотай.

2. Чаму і чаму?

Я пачаў агнёвую бамбардыроўку. Бамбардыраваў сам сябе рознымі запытаньнямі;

Чаму і чаму?