Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе тут прычына? А тут, аказваецца, стала дуба прычына ўсіх прычын — пра-пра-праўнучка старадаўнай Эвы з сваім салодкім вечна-свежым яблыкам граху. Я закахаўся. Я пакахаў дзяўчыну не свайго рангу, не пролетарскай беднай інтэлігенцыі, а багатую спэкулянтку-контрабандыстку. Словам, Сымон папаўся не на жарт! А Сымон мае такую храпку, што калі пападзецца ў бяду, дык трымаецца за яе і рукамі, і нагамі, і зубамі, захопліваецца і лезе ўсё глыбей і глыбей, — такая ўжо ў мяне шалёная натхнёнасьць

Маючы пад увагай ўсё гэта, таварыш чытач, ня зьдзівішся, што згаладалы, скромны і спакойны знаходзіўся фэльетоністы Сымон, які заўсёды знаходзіўся за бортам чалавечага дабрабыту, папаў у лапы кабеты і дрыгаецца, нібы мышка ў габдзюрох ката.

4. Прывабы маёй кралі

Як вялікі эстэт — люблю ўсё прыгожае. Як галодны літаратар — люблю сытасьць і здаволенасьць. Як фантасты — люблю ўсё романтычнае. Усё гэта я знайшоў у васобе сваёй кралі. Раскажу аб ёй папарадку з маленькім уступам аб знаёмстве з ёю.

Пазнаёміўся я з ёю выпадкова на вясельлі ў аднаго спэкулянта, куды я быў запрошаны, як добры сусед. Аб тым, што было на вясельлі ў спэкулянта ня будзем гаварыць: гэта ўсё можна толькі бачыць у казках, дзе апісваецца баль, калі каралевіч знаходзіць сьпячую царэўну, разбурвае чары Кашчэя і жэніцца з красуняй. Такі баль быў і на вясельлі ў спэкулянта. Тут была і мая краля. Але спачатку я на яе