не зьвярнуў увагі з тэй прычыны, што яна на мяне ўвагі не зьвярнула. Пры гэткіх выпадках я трымаюся з гонарам.
Краля мая зьвярнула на мяне ўвагу толькі ў канцы вясельля. А канец вясельля быў вельмі цікавы, нечаканы і нежаданы: прышлі з Г. П. У. з вобыскам. Абыскалі ўсіх, знайшлі шмат золата, дарагіх каменьняў і іншых каштоўных рэчаў. Як дашла чарга да мяне, дык у мяне нават і дакуманту не запыталі.
— Мы вас ведаем! — казаў агэнт Г. П. У. — Вы — Сымон, вядомы жартаўнік і чэсны грамадзянін. Ня думайце, што мы не шануем і не паважаем інтэлігенцыі.
Тут мая краля і зьвярнула на мяне ўвагу — зірнула такімі салодкімі вачыма, што ў мяне сэрца заталялюкала.
„Сымон, гэта твой лёс!“ — падумаў я, і ўжо пачуў усёй сваёй істотай, што папаўся ў ланцугі, у нейкія салодкія ланцугі мядовай няволі.
Краля мая падсунулася да мяне блізка і давай — аглядаючыся, каб чырвонаармейцы ня прыкмецілі, — пакаваць у мае кішэні розныя паперкі і маленькія пакуначкі. Мне, як чэснаму грамадзяніну, трэба было вытрымаць фасон і аддаць усе нелегальныя рэчы ў рукі прадстаўнікоў Савецкай улады, але… я вытрымаў фасон перад маёй краляй; бо хто-б мог ня вытрымаць? Яна мяне зачаравала дзіўна-прыгожым надзвычайна-спрытным пераміргіваньнем. Чорныя выразістыя вочы яе прамяніліся і нямой музыкай напявалі мне:
— Сымон, табе давярае агэнт Г. П. У., па тваіх кішэнях ніхто пароцца ня будзе, дык, вось, трымай