Старонка:Дэлегатка (1928).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

у сябе ўсё тое, што я табе даю. А за гэта… — але тут вочы яе рабілі таемны і салодкі недаказ… некалькі радкоў хмельных кропак.

Справа з вобыскам хутка скончылася: заарыштавалі ўсяго толькі чатырох спэкулянтаў.

Тады я пачаў добра разглядаць сваю кралю: высокая, стройная, носік з гарбінкаю, губкі малінавыя і вузенькія, валасы чорныя. Але мяне болей усяго вабіла яе дэкоратыўнасьць: брасьлеты, брошкі, ланцугі, ланцужкі, пярсьцёнкі, загарак залаты на руцэ, другі — на грудзёх, трэці на правай назе. Усё гэта вызначалася, пералівалася ў розныя колеры на шоўку яе вопратак, на ружовасьці яе ручак і шыйкі Акура хітра-мудра выстаўленая вітрына, да якіх я маю вялікі смак.

Мы разгутарыліся і аказалася, што яна — багатая контрабандыстка, дачка пагранічнага фурмана вельмі популярная сярод усіх менскіх спэкулянтаў Даведаўшыся аб маёй знамянітай літаратурнай профэсіі, яна троху засаромілася за маю бязьдзеяльнасьць. Як яна потым мне прызналася: чалавек нічога ня робіць, а толькі піша і піша.

— Я, — пахвалілася яна мне, — бадай што бязграматная, бо не хачу быць вечнай бядачкай, і Сымон, раю кінуць вашу пісаніну. Займецеся праўдзівым дзелам і пачнеце жыць, як парадачнаму чалавеку належыць, як я, дачка „пролетара“ жыву. Я вам у гэтым памагу!

Пры разьвітаньні яна выпакавала назад усе свае скарбы з маіх кішэняў, і мы разышліся.