ліся дзьве ямачкі, якія так убіліся ў маёй памяці, нібы ямб і хорэй у вершах.
— Ведаеш што, Сымон, — сказала яна мне, бяручы маю правую руку ў сваю левую, прылажыўшы яе да сваіх грудзей, ад чаго я задрыжэў, — ведаеш што, прадай мне ўсе свае рукапісы!
Я вушам сваім ня верыў.
— Нашто яны вам? — запытаўся я, — пэўна, жартуеце!
— Якія тут жарты, прадай. Я ўжо ведаю, што з імі рабіць. Колькі ты за іх хочаш?
Я пачаў лічыць і пералічваць. 3, 4, 5, 6 томаў! Колькі ж за іх прасіць?
— Тысячу!!! — выпаліў я і сам спалохаўся гэтай вялікай, на мой погляд, лічбы.
— Маеш! — сказала яна і зараз-жа вынела з рэдыкюлю дзесяць соценак. Толькі зараз-жа прынясі паперы на маю кватэру.
Ня звычайна пехатой, а на ліхім ізвозчыку я паехаў да хаты і прывёз на кватэру сваёй кралі цэлую скрыню сваёй працы.
Вясёлым пераміргіваньнем у вачох яна мяне сустрэла і яшчэ з весялейшым пераміргіваньнем яна затапіла печку і, о, неба! пачала кідаць на агонь мае вершы і апавяданьні.
Ад сполаху, крыўды і вялікага зьдзіўленьня я толькі дзіка крыкнуў і абамлеў на месцы.
Прачнуўся я на багатым ложку. Нашатырка казытала мне нос і сьлязіла вочы. На ложку сядзела