Старонка:Дэмон (1926).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Пазнай, даўно яе мы ждалі!
Была душа Тамары з тых,
Чыё жыцьцё — адно мігненьне
Невытрывальнага мучэньня
І ўцехаў вечных, залатых;
Тварэц з эфіру-агняцьвету
Жывыя выткаў струны іх,
Яны ня створаны для сьвету
І створан сьвет не для такіх
Цаною жорсткаю скупіла
Яна няпэўнасьці свае…
Яна цярпела і любіла
І рай адкрыўся для яе“!
І ангел, строга так казаўшы,
На спакушальніка зірнуў
Ды, крыльля радасна падняўшы,
У зьзяньні неба затануў.
Пракляў тут Дэмон зваяваны
Свае лятункі, й як раней,
Ізноў застаўся з гордай ранай
Адзін на сьвеце, ўсюды гнаны,
Ўжо без каханьня й без надзей.

§
§

На схіле каменнай гары,
Над Кайшаурскаю далінай,
Яшчэ стаяць да тэй пары
Там старадаўнія руіны.
Расказаў страшных для дзяцей
Аб іх яшчэ паданьні поўны…
Прыявай памятнік бязмоўны