Старонка:Жалейка (1908).pdf/103

Гэта старонка была вычытаная

Снуе вакруг удоўж и ўшыр,
То цйолку злае, то быка.
Тру-гу, тру-гу, с трубы
На свет шырок, даўги
Мкне адгалос трубы,
Аж стогне лес, дубы,
Тру-ги, тру-ги, тру-ги!
Но вот наеўся и идзе
Рагаты сыты полк у хлеў,
Пастух за йим у грамадзе,
Но ци й пастух сыт, ци пад’еу?
Тру-гу, тру-гу, й ня сниў…
Пастыр, слуга слуги,
Свой полк карми, паси,
Сам после пад’яси.
Тру-ги, тру-ги, тру-ги!

|}




Падарожны.

Дарогай шырокай, з дароги далйокай,
Дый многа бяз лику гадзин,
На кий абапйорты, стары и абдзйорты,
Ишоў падарожны адзин,
Ишоў йон да вйоски, што близка дарожки
У поли пад лесам была;
Там некали даўна йон жыў добра, слаўна,
Там моладасць-радасць прашла;
Там кинуў йон хатку, и бацьку, и матку,
И жонку пакинуў сваю,
И дзетак маленьких, прыгожых, миленьких,