Гэта старонка была вычытаная
Вот и будзь шчасливым, браце,
Доли не кляни:
Холад, голад, бяда ў хаце;—
Вот тут и жыви!
Працуй цяжка дни и ночы,
Пагарду цярпи,
Сказаў праўду,—дзяруць вочы;—
Вот тут и жыви!
…У палацы пьюць, гуляюць,
Свецяцца агни;
Мянеж с хаты выганяюць…—
Вот тут и жыви!…
|}
А ты, браце, спи! Весна. Сонцэ узыходзе, |