Гэта старонка была вычытаная
Дык и ты касу вастры,
И так скора раз, два, тры!..
Идзи з йою на вайну,
А я йначэй пець пачну.
Гоп, гоп, гоп!
Пець инакш пачну.
На вайну с травой идзи,
Каси гладзенька, глядзи!
Пяруны, грымоты бьюць,
Ты каси, адважны будзь.
Гоп, гоп, гоп!
Ты адважны будзь.
Пяюць птушки пад вакном,
Лепшай доли даўно жджом;
Ну досць коску ўжо кляпаць,
Час з калодки уставаць.
Гоп, гоп, гоп!
Час ужо ўставаць.
|}
А хто там йдзе? А хто там идзе, а хто там идзе? |