Гэта старонка была вычытаная
Каб николи ня чураўся
Сваей роднинькай йон мовы,
У якой узгадаваўся,
Хоць забыўся дзеля новай!
Дык пець буду табе, людзе,
Каб працйор свае ты вочы!—
А шмат лепей табе будзе,
Як адружниш дзень ад ночы,
Бо ты ж надта цйомны, браце,
Як тытунь у табакерцэ,—
Хоць ня воўк живеш у хаце,
Хоць ты маеш душу, сэрцэ.
О, я знаю, сэрцэ маеш,
Бо па свинцэ навет плачэш…
А што мовай пагардзаеш,
Дык ты гэтага ня бачыш!..
Гэй! праснися, беларусе:
Усе людцы паўставали!
Гей! праснися, беларусе,—
Усе праўдачку пазнали!..
|}
С песняў аб мужыцким горы. Дзе ня выляци зняволи, |