Ужо выкапаў?—ну, ладна!
Труп спускаць пачали,
И спусцили так парадна;
Зямлйой закапали.
Насып вылажыли дзйорнам,
А крыж из каменяў.
Вот и меней непакорным,
Адным меней, меней.
Праплывае многа летак,
Нима чалавека…
И пляцецца у нас гэтак
Ат века да века.
Як смерць возьме, усйо гине:
Нядоля, няволя! —
Спакой тольки ў дамавине,
Ў дамавине доля!
|}
19 18/III 06.
Шчасце. Мы гонимся часта за марай улуднай, |