Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

Раздзел трынаццаты

Рабінзон будуе лодку і шые сабе новае адзенне.

Увесь гэты час я заўсёды ўспамінаў пра зямлю, якую бачыў з другога берагу майго вострава, і ў глыбіні душы не пакідаў шкадаваць аб тым, што пасяліўся не на тым беразе: мне ўсё здавалася, што, каб я жыў на віду матэрыка, ці наогул заселенай краіны, я як-небудзь знайшоў-бы магчымасць дабрацца туды, ці ва ўсякім выпадку вырвацца з маёй турмы.

Вось калі я не адзін раз успомніў свайго маленькага сябра Ксуры і мой парусны бот, на якім я прайшоў удоўж афрыканскіх берагоў больш як тысячу міль! Але што з гэтых успамінаў? Я рашыў пайсці зірнуць на карабельную шлюпку, якую яшчэ ў тую буру, калі мы пацярпелі крушэнне, выкінула на бераг за некалькі міль ад майго жылля. Шлюпка ляжала блізка ад таго месца, куды яе выкінула: яе перакуліў прыбой уверх дном і аднёс крыху вышэй, на пескавую водмель, куды ў звычайны час не дасягала вада.

Каб мне паправіць і спусціць на ваду гэтую шлюпку, я здолеў-бы без асаблівых цяжкасцей дабрацца да Бразіліі. Але для такой работы мала было адной пары рук. Я лёгка мог-бы сцяміць, што для мяне скрануць з месца гэтую шлюпку такая-ж задача, як скрануць з месца мой востраў. Але, не гледзячы ні на што, я захацеў паспрабаваць: пайшоў ў лес, насек тоўстых жэрдак, якія