Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

век». Словам, зрабіць пірогу здавалася мне не толькі магчымай, але самай лёгкай справай, і я з асалодай марыў аб тым часе, калі паплыву ў маёй пірозе. Мне нават здавалася, што мне будзе лягчэй выканаць гэтую задачу, чымся неграм або індзейцам.

Я не задаваў сабе пытання, як я спушчу сваю пірогу на ваду, калі яна будзе гатовая, а між тым гэтая перашкода была больш сур’ёзная, як нястача інструментаў.

Усе мае думкі былі да такой ступені паглынуты падарожжам, якое мелася быць, што я ні на секунду не спыніўся на гэтым пытанні, хаця было да смешнага відавочна, што непараўнаўча лягчэй правесці лодку сорак пяць міль па моры, чымсь працягнуць па зямлі на адлегласці сарака пяці крокаў, адлучаўшых яе ад вады.

Адным словам, у гісторыі з пірогай я паказаў сябе такім дурнем, якім толькі можа быць, калі захоча, чалавек са здаровым розумам.

Я пацяшаўся сваім мерапрыемствам, не клапоцячыся аб тым, ці магу я давесці яго да канца. Нельга сказаць, каб думка аб спуску на ваду зусім не прыходзіла мне ў галаву, — не, прыходзіла; але я не даваў ёй ходу, уціскаючы яе кожны раз дурнейшым довадам: «Перш зробім лодку, а там памяркуем ужо, як яе спусціць».

Глупства, недарэчнасць, што і сказаць! Але мая фантазія так разгулялася, што не давала мне супакою, і я ўзяўся за работу. Я высек велізарнейшы кедр, добры, выдатны