Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

Але ўся мая праца, усе мае намаганні загінулі дарма: мая пірога засталася там, дзе была!

Ад лесу, дзе я яе пабудаваў, да вады, было не больш пяцідзесяці сажняў, але лес стаяў у лагчыне, і мясцовасць уздымалася к берагу ў гару, якая канчалася высокім абрывам ля самага мора. Гэта было першай перашкодай. Але я смела ўзяўся яе знішчыць, зняўшы ўсю лішнюю зямлю такім чынам, каб ад лесу да берагу ўтварыўся пакаты спуск. Страшна ўспомніць, колькі працы я патраціў на гэтую работу, але-ж ці шкадуеш працу, калі разлічваеш ёю купіць волю? Такім чынам, першая перашкода была знішчана: дарога для лодкі гатова. Але з гэтага нічога не вышла: колькі я ні намагаўся, я не мог скрануць з месца маю пірогу, як раней не мог скрануць карабельнай шлюпкі.

Тады я вымераў адлегласць, якая адлучала маю лодку ад мора, і рашыў выкапаць для яе канал: калі нельга было правесці лодку да вады, заставалася правесці ваду да лодкі. І я пачаў ужо было капаць; але калі добра абмеркаваў мінімальную глыбіню і шырыню будучага канала, калі падлічыў, колькі прыблізна часу патрэбна, каб такую работу зрабіў адзін чалавек, то высветлілася, што мне спатрэбіцца не менш дзесяці-дванаццаці гадоў, каб давесці яе да канца. Нічога не зробіш — прышлося, з болем у сэрцы, кінуць і гэтую выдумку.

Я быў засмучоны да глыбіні душы і тут