Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

толькі прыгадаў — крыху позна! — мудрую прыказку: сем разоў адмер, адзін адрэж.

За гэтай недарэчнай работай застала мяне чацвёртая гадавіна майго жыцця на востраве.

Я так даўно жыў на маім востраве, што шмат узятых з карабля рэчаў або зусім патрапаліся, або канчалі свой век, а карабельныя запасы рознастайных прадуктаў часткова зусім вышлі, часткова падыходзілі да канца.

Пасля чарніла ў мяне вышаў увесь запас хлеба, або вярней, не хлеба, а карабельных сухароў. Я эканоміў іх, як толькі мог (у апошнія паўтары гады я дазваляў сабе з’есці не больш аднаго сухара ў дзень), і ўсё-ткі да таго часу, пакуль я сабраў з свайго поля столькі збожжа, што можна было пачаць яго ўжываць, я сядзеў амаль год без кавалка хлеба.

З адзення я таксама сышоўся. У мяне былі толькі сарочкі ў клетку (каля трох тузінаў, якія я знайшоў у скрынях матросаў і бярог як уласнае вока, бо на маім востраве было часта так спякотна, што даводзілася хадзіць у адной сарочцы, ды і не ведаю, што я рабіў-бы без гэтага запасу.

Але была і іншая прычына, якая не дазваляла мне хадзіць голым: калі на мне было што-небудзь надзета, я лягчэй пераносіў сонечную спякоту. Гарачыя промні трапічнага сонца прапальвалі мне скуру да пузыроў, сарочка-ж ахоўвала яе ад сонца, і акрамя таго, мяне ахаладжаў рух паветра між са-