Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

рочкай і целам. Ніколі не мог я таксама прызвычаіцца хадзіць на сонцы з непакрытай галавой; кожны раз, калі я выходзіў без шапкі, у мяне пачынала балець галава.

Маё адзенне адмаўлялася служыць. Трэба было прывесці ў парадак хоць тое рыззё, якое ў мяне яшчэ засталося і якое я называў сваім гарнітурам. Перш за ўсё мне патрэбна была жылетка (усе, што ў мяне былі, я знасіў); таму я і пачаў з жылетак. Я паспрабаваў перарабіць на жылеткі верхнія матроскія курткі, якія ў мяне ўсёроўна дарэмна ляжалі. І вось я пачаў шыць, або, вярней, крэмсаць і калупаць іголкай, бо, шчыра кажучы, я быў даволі-такі няўдалым краўцом. Як-бы там ні было, я з грахом папалам зрабіў дзве ці тры жылеткі, якіх, па майму разліку, павінна было хапіць надоўга. Пра першую маю спробу пашыць штаны лепш і не казаць, бо яна скойчылася вельмі канфузнай няўдачай; але хутка пасля таго я знайшоў новы спосаб апранацца і з таго часу не меў нястачы ў адзенні.

Я ўжо казаў, што ў мяне захаваліся скуркі ўсіх забітых мною жывёл. Кожную скурку я прасушваў на сонцы, распяўшы на жэрдках. Толькі спачатку я па нявопытнасці вельмі доўга трымаў іх на сонцы, таму першыя скуркі былі такімі жорсткімі, што яны наўрад ці маглі для чаго спатрэбіцца, але затое астатнія былі добрыя. З іх я першым чынам і пашыў сабе вялікую шапку поўсцю зверху, каб яна не баялася дажджу. Футровая шапка так добра ўдалася, што я захацеў,