Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

мог гэтую цяжкасць, і мой парасон мог зачыняцца. Я абцягнуў яго казлінымі скурамі поўсцю ўверх: дажджавая вада сцякала па поўсці, як па нахіленай страсе, і самыя гарачыя сонечныя промні не прабівалі яго. З гэтым парасонам я не баяўся ніякага дажджу і не цярпеў ад гарачыні нават у самае спякотнае надвор’е; а калі ён быў мне не патрэбен, я зачыняў яго і нёс пад пахай.

Гэтак жыў я на маім востраве, спакойны і здаволены.

Раздзел чатырнаццаты

Рабінзон робіць другую лодку меншых памераў, і прабуе аб’ехаць вакол вострава.

Наступныя пяць гадоў прайшлі, як гэта магу прыгадаць, без ніякіх асаблівых падзей. Жыццё маё ішло па-ранейшаму — ціха і мірна; я жыў на тым-жа месцы і па-ранейшаму падзяляў свой час на чытанне, працу і паляванне.

Галоўным маім заняткам, — вядома, апрача штогодніх работ па сяўбе і ўборцы збожжа і па збіранню вінаграду (збожжа я высяваў роўна столькі, каб хапала на год, і з такім-жа разлікам збіраў вінаград) і не лічачы штодзённых экскурсій са стрэльбай, — галоўным маім заняткам, кажу я, было будаванне новай лодкі. На гэты раз я не толькі зрабіў лодку, але і спусціў яе на ваду: я вывеў яе ў бухтачку па вузкаму каналу, які мне прышлося пракапаць без малага на поўмілі. Першую маю лодку, як ужо ведае чытач, я