Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

для сваёй лодачкі маленечкую мачту і пашыў такі-ж маленечкі ветразь з рэшткаў парусіны, якой у мяне быў досыць вялікі запас.

Калі такім чынам лодка была аснашчана, я паспрабаваў яе ход і ўпэўніўся, што ветразь дзейнічае вельмі добра. Тады я змайстраваў на карме і на носе невялікія шуфляды, каб прадукты, зарады і іншыя неабходныя рэчы, якія я буду браць у дарогу, не падмакалі ад дажджу і каб на іх не траплялі пырскі. Для стрэльбы я выдзеўбаў на дне лодкі вузкі жолаб. Затым я ўмацаваў на карме расчынены парасон, надаўшы яму такое палажэнне, каб ён быў над маёй галавой і абараняў мяне ад сонца.

6 лістапада, у шосты год майго царствавання ці знаходжання ў палоне, — называйце, як хочаце, — я адправіўся ў дарогу.

Праездзіў я куды больш, як разлічваў. Справа ў тым, што хаця мой востраў сам па сабе і невялікі, але, калі я завярнуў да той часткі яго ўзбярэжжа, якая накіравана на ўсход, перада мной вырасла непераможная перашкода. У гэтым месцы ад берагу аддзяляўся вузкі рад скал, часткова падводных, часткова тырчэўшых над вадой, і выступаў міль на шэсць у адкрытае мора, а далей, за скаламі, яшчэ мілі на паўтары, цягнулася пясчаная водмель. Такім чынам, каб іх абагнуць, прыходзілася рабіць вялікі крук.

Спачатку я хацеў быў адмовіцца ад свайго плана і павярнуць назад: я не мог вызначыць дасканала, як далёка мне прыдзецца прайсці адкрытым морам, пакуль я абагну