Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

га я адчаліў. Прайшоўшы па майму разліку крыху больш трох міль, я па раптоўна павольнаму ходу лодкі заўважыў, што плынь спынілася. Але цяпер ужо я быў па-за небяспекай, бо знаходзіўся між двума неспрыяльнымі плынямі — паўднёвай, якая мяне занесла ў мора, і паўночнай, што праходзіла па другім баку, але значна далей таго струменя, якім мяне прыгнала назад. Карыстаючыся папутным ветрам, я пасоўваўся да вострава, хоць ужо і не так шпарка. Каля пятай гадзіны вечара я падышоў да берагу і, выбраўшы зручную мясціну, прычаліў.

К вечару я дабраўся да маёй лясной дачы, дзе было ўсё ў поўным парадку. Я пералез цераз агарожу, прылёг у цяньку і, адчуваючы страшэнную стомнасць, хутка заснуў.

Але ўявіце сабе, якое было маё здіўленне, калі я прачнуўся, таму што нейчы голас крычаў мне: «Робін, Робін, Робін Крузо! Небарака Робін Крузо! Куды ты трапіў? Як цябе сюды занесла?»

Змучаны доўгім веславаннем, я спаў такім моцным сном, што не адразу мог прачнуцца, і мне доўга здавалася, што я чую гэты голас у сне. Але калі настойліва паўтарыўся крык: «Робін Крузо, Робін Крузо» я нарэшце прачнуўся і страшэнна парапалохаўся. Я ўскочыў, дзіка азіраючыся навакол, і раптам, падняўшы галаву, убачыў на плоце свайго Попку. Вядома, я зараз-жа здагадаўся, што гэта ён мяне гукаў: такім самым жаласлівым тонам я часта гаварыў яму гэтую фразу, і ён вельмі добра яе завучыў. Сядзе бывала, мне