Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

на палец, прыціснецца галоўкай да майго твара і пачне: «Небарака Робін Крузо! Куды ты трапіў? Як цябе сюды занесла?» і гэтак далей.

Але нават упэўніўшыся, што гэта быў папугай, і разумеючы, што, акрамя папугая няма каму тут і быць, я яшчэ доўга не мог заспакоіцца. Я зусім не разумеў, па-першае, як ён трапіў на маю дачу, па-другое, чаму ён прыляцеў іменна сюды, а не ў іншае месца. Але як ў мяне не было аніякага сумнення ў тым, што гэта ён, мой верны Попка, то, не ламаючы галавы над гэтымі пытаннямі, я назваў яго па імені і працягнуў яму руку. Разумная птушка зараз-жа села мне на палец і завяла сваё: «Небарака Робін Крузо! Куды ты трапіў?» Яна нібы ўзрадавалася, што зноў бачыць мяне. Само сабой зразумела, што я ўзяў яе з сабой.

Непрыемныя прыгоды маёй морскай экспедыцыі надоўга адбілі ў мяне ахвоту плаваць па моры: я быў сыты аднымі ўспамінамі аб небяспеках, у якія я трапляў. Безумоўна, было-б добра, каб лодка была ў мяне на гэтым баку вострава, але я не ведаў, як яе прывесці. Аб усходнім узбярэжжы я не хацеў і думаць: я ні ў якім разе не рызыкнуў-бы абагнуць яго яшчэ раз: ад адной думкі пра гэта ў мяне сціскалася сэрца і стыгла кроў у жылах. Заходнія берагі вострава былі мне зусім незнаёмыя. Але што, калі плынь у тым баку была такая-ж моцная і быстрая, як і ў гэтым? І хіба я мог паручыцца, што мне ўдасца яе мінуць? Словам,