Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

узяўшы ўсё пад увагу, я рашыў, што як ні дорага, у сэнсе часу і працы, каштавала мае мая лодка, але лепш застацца без лодкі, чымсьці рызыкаваць з-за яе галавой.

У той-жа год я ўдасканаліўся ва ўсіх ручных работах, якія вымагаліся ўмовамі майго жыцця. К канцу года мяне можна было-б палічыць зусім добрым цесляром, асабліва калі прыняць пад увагу як мала ў мяне было інструментаў. Я і ў ганчарнай справе зрабіў вялікі крок наперад: зрабіў станок з круціўшымся кругам, ад чаго мая работа шмат выйграла не толькі ў часе, але і ў якасці; цяпер замест нязграбных, грубых вырабаў, на якія было брыдка глядзець, у мяне атрымліваліся рэчы правільнай формы, якія мелі сапраўды прыгожы выгляд. Але ніколі я, здаецца, не быў так узрадаваны і не ганарыўся сваёй кемлівасцю, як у той дзень, калі мне ўдалося зрабіць люльку. Вядома, мая люлька была самага першабытнага тыпу — з простай абпаленай гліны, як і ўсе мае ганчарныя вырабы, — і вышла яна не надта прыгожай; але яна была дастаткова моцная і добра прапускала дым, а галоўнае — гэта была ўсё-такі люлька, аб якой я даўно марыў, бо прывык курыць амаль што з дзяцінства. На нашым караблі былі люлькі, але я не ведаў тады, што на востраве расце тытун, і рашыў, што не варта іх браць.

Мой запас пораху пачынаў прыкметна памяншацца. Гэта была такая страта, якую пры ўсім маім жаданні я не мог звярнуць, і