Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

мяне сур’ёзна пачало непакоіць, што я буду рабіць, калі ў мяне выйдзе ўвесь порах, і як я буду тады хадзіць на паляванне на коз.

Раздзел пятнаццаты

Рабінзон прыручае дзікіх коз

На адзінаццаты год майго зняволення, калі запас пораху пачаў змяншацца, я стаў сур’ёзна меркаваць, як-бы знайсці спосаб лавіць коз жыўцом. Больш за ўсё мне хацелася злавіць матку з казлянятамі.

Я пачаў з пастак. Я паставіў іх некалькі штук у розных месцах, і козы траплялі ў іх, толькі мне было ад гэтага мала карысці: не маючы дроту, я рабіў пасткі з старых вяровак, і кожны раз яны абрываліся, а прынада з’ядалася.

Тады я надумаў паспрабаваць воўчыя ямы. Ведаючы месцы, дзе часцей пасвіліся козы, я выкапаў у тых месцах тры глыбокія ямы, палажыў у іх каласы рысу і ячменю і на некалькі дзён пакінуў незакрытымі, каб прывабіць коз. Хутка я ўпэўніўся, што козы наведваюць мае ямы: каласы былі з’едзены, а навакол відаць былі сляды казіных ног. Я закрыў усё тры ямы загадзя падрыхтаванымі пляцёнкамі з прутоў, палажыў на кожную пляцёнку з аднаго боку па цяжкому камню, і на другі-ж дзень знайшоў у адной яме вялікага старога казла, а ў другой трох казлянят — аднаго самца і двух самак.

Старога казла я выпусціў на волю, бо не ведаў што з ім рабіць. Ён быў такі дзікі і