Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

прымушаны былі здацца, бо наш карабль нікуды ужо не быў варты. Трое з нашых людзей былі забіты, а сямёра ранены. Нас адвязлі ў якасці палонных у морскі порт, які належаў маўрам.

У палоне мне жылося нядрэнна. Куды лепей, як я чакаў. Астатніх нашых людзей павезлі ў глыб краіны, да двара жорсткага цара, а мяне капітан разбойніцкага судна пакінуў пры сабе сваім рабом, бо я быў дужы, малады і спрытны. Я горка заплакаў: мне прыгадаліся прароцкія словы майго бацькі аб тым, што прыдзе час, калі не будзе каму выратаваць мяне з бяды і ўсцешыць. Цяпер гэтыя словы збыліся літаральна. Але, дармо, гэта быў толькі бледны цень тых мучэнняў, праз якія мне яшчэ трэ‘ было прайсці.

Калі мой новы гаспадар, капітан разбойніцкага судна, пакінуў мяне пры сабе, я пачаў спадзявацца, што ў наступнае плаванне ён возьме мяне з сабой. Я быў упэўнен, што рана ці позна яго зловіць які-небудзь іспанскі ці партугальскі вайсковы карабль і што тады мяне адпусцяць на волю. Але надзея мая хутка рассеялася, бо ў першы-ж раз, як мой гаспадар вышаў у мора, ён пакінуў мяне дома выконваць чорную работу па гаспадарцы, а вярнуўшыся, загадаў мне перасяліцца на карабль, каб пільнаваць яго.

З гэтага дня я толькі і думаў, каб уцячы. Але ўцякаць было цяжка. У ліку маіх таварышоў-нявольнікаў не было аніводнага англічаніна, якому я мог-бы даверыцца і які згадзіўся-б уцякаць разам са мной; такім чынам