Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

ля мяне заўсёды быў цэлы штат паслухмяных царадворцаў, — не было толькі людзей. Але хутка надышоў час, калі я пачаў баяцца, як-бы ў маіх уладаннях не з’явілася занадта многа людзей.

Хоць я цвёрда вырашыў ніколі больш не рабіць рызыкоўных марскіх падарожжаў, але ўсё-такі мне вельмі хацелася мець пад рукамі лодку для невялікіх экскурсій. Я часта думаў аб тым, як-бы мне перавесці яе на мой бок вострава, але, разумеючы, што зрабіць гэта цяжка, кожны раз супакойваў сябе тымі меркаваннямі, што мне добра і без лодкі.

Аднак, насуперак усім довадам розуму, мяне з кожным днём усё мацней і мацней цягнула схадзіць на тую горку, куды я ўзлазіў у апошнню маю экскурсію, і яшчэ раз агледзець адтуль рыфы і морскае цячэнне. Аднойчы я не вытрымаў і пусціўся ў дарогу — на гэты раз пешшу, удоўж берагу.

Каб з’явілася ў нас у Англіі на вуліцах такое пудала, як я ў тагачасным маім убранні, уся публіка, я ўпэўнены, разбеглася-б ад спалоху ці пакацілася-б ад смеху: ды часта я і сам, гледзячы на сябе, мімаволі ўхмыляўся, уяўляючы сабе, як-бы я ў сваім адзенні вандраваў па Іоркшыру.

На галаве ў мяне была бясформенная шапка з казінай скуры з даўгім напатыльнікам, які боўтаўся на спіне, прыкрываючы маю шыю ад сонца, а ў час дажджу не даваў вадзе трапляць за каўнер.

У гарачым клімаце няма больш шкодна-