Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

га, як хадзіць у мокрым адзенні, і я заўсёды баяўся тамашняга дажджу. Затым куртка з таго-ж матэрыялу, кароткая — толькі да бёдраў, і такія-ж кароткія, да кален, штаны, таксама футравыя, толькі са скуры вельмі старога казла з такой даўгой поўсцю, што яны закрывалі мне ногі да паловы ікраў. Панчох у мяне зусім не было, а заместа ботаў я зрабіў сабе... не ведаю, як і назваць... проста — сандаліі з зашпількамі па баках. На куртку я надзяваў шырокі пояс з казінай скуры, ачышчаны ад поўсці; пражку я замяніў двума раменнымі петлямі, на якія зацягваў пояс, а з бакоў прышыў да яго яшчэ па пятлі, але не для шпагі і кінжала, а для пілы і сякеры.

Акрамя таго, я насіў скураную перавязь цераз плячо, з такімі-ж зашпількамі, як на поясе, але крыху вузейшымі. Да гэтай перавязі я прырабіў дзве кішэні так, каб яны даводзіліся пад левай рукой: у адной порах, у другой быў шрот. На спіне ў мяне боўтаўся кошык, на плячы я трымаў стрэльбу, а над галавой — вялізны футравы парасон, вельмі нязграбны, але пасля стрэльбы, бадай, самы неабходны з майго дарожнага багажа.

Увогуле ў мяне самы варварскі выгляд. Але затое колерам твара я менш быў падобны на негра, як можна было чакай беручы пад увагу, што я жыў пад тропікамі. Бараду я адзін час адпусціў на поўаршына. Потым пагаліў яе, пакінуўшы толькі вусы: але затое вусы я адрасціў цудоўныя — сапраўдныя турэцкія; даўжыні яны былі такой