Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

незвычайнай, што ў Англіі пужалі-б народ. Але гэта між іншым: мала было на востраве гледачоў, каб любавацца маім тварам ды фігурай — дык ці не ўсёроўна, які яны мелі выгляд? Я загаварыў аб сваім знадворным выглядзе проста таму, што гэта было дарэчы, і больш ужо не буду вяртацца да гэтай тэмы.

Раздзел шаснаццаты

Нечаканая трывога. — Рабінзон умацоўвае сваё жыллё.

Аднаго разу каля поўдня я ішоў берагам, накіроўваючыся да сваёй лодкі, і раптам убачыў след голай чалавечай нагі, які выразна быў адбіты на пяску.

Гэта, як гром, уразіла мяне. Я спыніўся, як укапаны, быццам ўбачыўшы якую здань. Я прыслухоўваўся, азіраючыся навакол, але не чуў і не бачыў нічога падазронага. Я ўзбег уверх па берагавому спаду, каб лепш агледзець мясцовасць; зноў спусціўся да мора; прайшоў крыху ўдоўж берагу — нідзе нічога: ніякіх адзнак нядаўняй прысутнасці людзей, акрамя гэтага адзінага адбітка нагі. Я пайшоў яшчэ раз зірнуць на яго, каб упэўніцца, ці сапраўды гэта чалавечы след і ці не здалося гэта мне. Але не, я не памыліўся! Гэта быў, бясспрэчна, след нагі чалавека: я выразна бачыў пятку, пальцы, падашву… Як я сюды трапіў? Я губляўся ў здагадках і не мог спыніцца ні на адной.

У страшэннай трывозе пайшоў я дамоў,