Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

вуць людзі, і пачалі-б шукаць іх. Але тут мяне працяла жахлівая думка: «А што, калі яны бачылі маю лодку? Праўда, яны пайшлі зноў у мора, але гэта яшчэ нічога не даводзіць: яны вернуцца... абавязкова вернуцца з цэлай бандай сваіх супляменнікаў і тады знойдуць мяне і з’ядуць. А калі мяне не знойдуць, дык усёроўна ўбачаць мае палі і выганы, знішчуць увесь мой хлеб, пагоняць маіх коз, і я памру ад голаду».

Першыя трое сутак пасля той ліхой гадзіны, калі зрабіў сваё адкрыццё, я не высоўваў носа з сваёй крэпасці, аж пачаў нават галадаваць: я не трымаў у доме вялікіх запасаў прадуктаў, і на трэція суткі ў мяне засталіся толькі ячменныя коржыкі ды вада. Мяне мучыла таксама, што мае козы, якіх я звычайна даіў кожны вечар, застаюцца нядоенымі: я ведаў, што бедныя жывёлы ад гэтага пакутвалі, і акрамя таго баяўся, што ў іх можа страціцца малако. І тое, чаго я баяўся, збылося: шмат якія з коз захварэлі і амаль спынілі даваць малако.

Выходзячы з усіх гэтых меркаванняў, я на чацвертыя суткі набраўся храбрасці і вышаў. А тут хутка ў мяне з’явілася адна думка, якая канчаткова мяне ўзбадзёрыла. У самы разгар маіх страхаў, калі я вяртаўся ад здагадкі да здагадкі і ні на чым не мог спыніцца, мне раптам прышло на розум, ці не раздзьмуў я ўсю гэтую гісторыю з адбіткам чалавечай нагі і ці не мой гэта ўласны след, пакінуты, калі я ў перадапошні раз хадзіў глядзець сваю лодку і потым вяртаўся