Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

як у трасцы; віхор новых здагадак закружыўся ў маёй галаве. Я пайшоў дамоў з поўнай упэўненасцю, што на маім востраве не так даўно пабывалі людзі або, прынамсі, адзін чалавек. Я нават гатоў быў дапусціць, што востраў населены, толькі да гэтага часу я таго не заўважаў, а цяпер можна чакаць, што мяне кожную хвіліну могуць захапіць знянацку. Усё пытанне было цяпер у тым, як абараніць сябе ад гэтай небяспекі.

«Калі дзікуны, — разважаў я, — знойдуць маіх коз і ўбачаць мае палі з збожжам, яны будуць заўсёды вяртацца на востраў за новай здабычай, а калі яны ўбачаць маё жыллё, то абавязкова возьмуцца адшукваць яго жыхароў і дабяруцца да мяне». Таму першай маёй думкай было пераламаць загарадкі ўсіх маіх выганаў і выпусціць увесь мой скот, затым перакапаць абодва палі і такім чынам знішчыць рунь рысу і ячменю, нарэшце разбурыць шалаш і палатку, каб вораг не мог выкрыць ніякіх адзнак прысутнасці на востраве чалавека.

Гэты план склаўся ў мяне ў першую ноч, калі я вярнуўся з маёй толькі што апісанай экспедыцыі на той бераг, пад яшчэ незастылымі ўражаннямі зробленых мною новых адкрыццяў. Адчуванне небяспекі заўсёды бывае страшнейшым, чымся падышоўшая небяспека, і чаканне зла ў дзесяць тысяч разоў горш самаго зла.

Усю ноч я не мог заснуць. Затое пад раніцу, калі я аслабеў ад бяссонніцы, я заснуў моцным сном і прачнуўся такім свежым і ба-