Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

дзёрым, якім даўно ўжо не адчуваў сябе. Цяпер я пачаў разважаць больш спакойна і па спелых разважаннях вось да чаго прышоў. Мой востраў, багаты расліннасцю і ляжачы непадалёк ад матэрыка, быў, вядома, не да такой ступені закінуты людзьмі, як я ўяўляў сабе дагэтуль, і хоць сталых жыхароў на ім не было, але здавалася пэўным, што дзікуны з матэрыка пад’язджалі да яго часамі ў сваіх пірогах. Мажліва было і тое, што іх прыганяла сюды плынню або ветрам. У кожным разе яны маглі тут бываць. А што за пятнаццаць год, якія я пражыў на востраве, я да апошняга часу не выкрыў і сляда прысутнасці на ёй людзей, то гэта таму, што дзікуны, прыязджаючы сюды, ніколі не заставаліся доўга. А калі яны дагэтуль не палічылі патрэбным ці зручным заставацца тут больш-менш доўга, то трэба думаць, што так яно будзе і надалей. Адсюль вынікае: адзіная небяспека, якая магла мне пагражаць, была небяспека напароцца на іх у адзін з гэтых рэдкіх наездаў. Але магчымасць нашай сустрэчы была вельмі малая, бо, па-першае, дзікунам няма чаго было рабіць на маім востраве, і, наязджаючы сюды, яны кожны раз, мусіць, спяшаліся дамоў, па-другое, можна было з упэўненасцю сказаць, што яны заўсёды прычальваюць да супроцьлеглага ад мяне берагу, як бліжэйшага ад матэрыка; я-ж вельмі рэдка хадзіў на той бераг.

Значыцца, у мяне не было прычыны асабліва баяцца дзікуноў, хоць, вядома, варта