Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

ходны, так часта былі насаджаны ў ім дрэвы і так густа яны разрасліся. Ніводная істота ў свеце не магла-б цяпер падумаць, што за гэтым лесам схавана чалавечае жыллё. Каб уваходзіць у маю крэпасць і выходзіць з яе (бо я не пакінуў выйсця ў знадворнай сцяне), я карыстаўся двума лесніцамі, прыстаўляючы папераменна да гары, якая ў абодва бакі (гэта значыць да майго жылля і ў адваротны бок) спускалася высокімі стромкімі ўступамі, і таму, калі абедзве лесніцы былі ўзняты, ніводзін жывы чалавек не мог трапіць да мяне, не зламаўшы сабе шыі.

Раздзел семнаццаты

Рабінзон пераконваецца, што на яго востраве бываюць людаеды.

Панічны страх, які мяне не пакідаў з той хвіліны, як я знайшоў адбітак чалавечай нагі на пяску, быў адзінай прычынай, якая прымусіла мяне ўскласці сабе на плечы столькі работ, бо за час майго знаходжання на востраве да яго не набліжалася, паколькі мне было вядома, ніводная чалавечая істота. Ужо два гады прайшло з таго дня, калі я знайшоў на пяску след чалавечай нагі, але з гэтага дня я развітаўся са сваім ранейшым бестурботным жыццём, і гэтаму лёгка павераць усе тыя, хто паспытаў, што азначае жыць пад вечным прыгнётам страху.

Неяк раз дабраўся я да заходняга канца вострава, дзе ніколі раней не быў. Не дайшоўшы да берагу, я ўзышоў на ўзгорак, і,